Яшчэ дзьве расцяжкі вывешаная ў Мінску ў Дзень Салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. На іх змешчаны заклік "Свабоду Казуліну!". Актывісты кампаніі замацавалі адну з расцяжак на шматпавярховым будынку ў цэнтры горада, а другую - на чыгуначным мосце на праспекце Дзяржынскага.
Былы кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандр Казулін кінуты за краты за арганізацыю акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Дзень Волі 25 сакавіка 2006 года. 13 ліпеня Менскі суд прысудзіў Аляксандра Казуліна да 5,5 гадоў турэмнага зняволення.