Актывісты кампаніі працягваюць нагадваць жыхарам гораду пра палітвязняў. Чарговая расцяжка з патрабаваннем вызваліць самага маладога з іх, Андрэя Кіма, была вывешаная ў мікрараёне "Кунцаўшчына" некалькі гадзінаў таму. Яе замацавалі на даху шматпавярховага дома ў ажыўленым месцы.
Маладзёжны лідэр Андрэй Кім асуджаны судом Цэнтральнага раёну Мінска (суддзя Алена Ільіна) да 1,5 год пазбаўлення волі. Андрэй Кім прызнаны вінаватым не толькі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, але таксама абвінавачаны ў нападзе на супрацоўніка ДАІ Юрыя Сычова. Аднак на судзе не была даказаная віна Кіма. На відэакадрах, якія прадаставілі прадстаўнікі КДБ, МУС і Беларускае тэлебачанне, бачна што Сычова ўдарыў іншы супрацоўнік міліцыі. Андрэй Кім жа нават не набліжаўся да міліцыянта. |