DataLife Engine > Беларусь > БМА адчыняе "Рок-школу"
БМА адчыняе "Рок-школу"23.06.2008 - 12.58. Разместил: paval |
Беларуская Музычная Альтэрнатыва пачала збор заявак ад гуртоў для ўдзелу у "Рок-школе". Гэты праект скіраваны на дапамогу маладым гуртам, чый творчы шлях толькі пачынаецца. Навучаньне ў "Рок-школе" дасць магчымасць маладым музыкам падвысіць свой ўзровень і пераняць досвед ў вядомых беларускіх рокераў.Апошні тэрмін падачы заявак на навучаньне: 1 жніўня 2008 году. Заяўкі дасылайце па адрас - rokshkola@gmail.com. У заяўку неабходна ўключыць: інфармацыю пра гурт, зваротную сувязь, дэма запіс. З дасланых запісаў будзе адабрана толькі 5 гуртоў. |