DataLife Engine > Берасце, Ліда > Навіны з Берасця і Ліды

Навіны з Берасця і Ліды


23.06.2008 - 01.12. Разместил: j-by
Сёння ў Берасці адбылася сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева. Напярэдадні ў горадзе была праведзена масавая чыстка галоўных вуліц ад “еўрапейска-джынсавай” сімволікі, якую актывісты кампані распаўсюдзілі напярэдадні, і развешванне дзяржаўных сцягаў. У першым справа, як звычайна, была недасканалай, а вось рознакаляровы “дуэт” двух сцягаў упрыгожваў амаль кожны слуп у горадзе.

Без праблем дабрацца куды-небудзь можна было толькі пешшу, "коркі" не былі дзівацтвам нават ва ўскрайкавых раёнах. Тэмпература паветра +27 і нудныя твары супрацоўнікаў ДАІ і міліцыянтаў надавалі карціне яшчэ больш урачыстасці. Нефармальная сустрэча адбылася ў Брэсцкай крэпасці. Былі абмеркаваныя пытанні сумеснай мытнай і гаспадарчай дзейнасці, валютнай інтэграцыі. Таксама была падпісаная сумесная дэкларацыя аб дзейнасці ў мытнай сферы.

“Чтобы чего-то добиться, не обязательно ставить перед собой… цели, нужно действовать строго…” (с) Дз. Мядзведзеў. Цікава, ці ведае новы галава расійскай дзяржавы, што для нас гэтыя словы ўжо даўно не навіна?

Тым часам пашыраецца дзейнасць кампаніі і ў іншых рэгіёнах Беларусі. Апошнімі днямі ізноў адбылася масавая заклейка старажытнай Ліды налепкамі "Еўрапейская Беларусь".