DataLife Engine > Беларусь > Беларусь у спісе нетрывалых
Беларусь у спісе нетрывалых24.06.2008 - 15.55. Разместил: PALITik |
53-е месца з 60 недзеяздольных дзяржаў свету займае Беларусь ў адмысловым рэйтынгу, які ўжо чацверты год складаюць Цэнтр Карнэгі і незалежная даследная арганізацыя Фонд міру. Паводле даследчыкаў, недзеяздольная дзяржава – гэта дзяржава, якую можа абрынуць сур'ёзны крызіс. Чыннікі недзеяздольнасьці – страта фізычнага кантролю над сваёй тэрыторыяй і дзяржаўнай манаполіі на ўжываньне сілы, няздольнасьць уладаў забяспечыць нармальнае функцыянаваньне грамадзтва, а таксама няздольнасць узаемадзейнічаць з іншымі краінамі як паўнацэнны член міжнароднай супольнасці. Гэта не азначае, што дзяржава ўжо абрынулася, што яе няма, але гэта – паказчык яе крохкасьці, датклівасьць да любога сур'ёзнага ўнутранага шоку. |