DataLife Engine > Мой шлях да Свабоды > Мой шлях да свабоды

Мой шлях да свабоды


24.06.2008 - 19.08. Разместил: PALITik
Мой шлях да свабодыКалі пачаўся мой шлях да свабоды? Магчыма з дзяцінства калі бацька выпісваў «Народную Волю», магчыма з вясны 2006, а магчыма калі ўпершыню зладзіў акцы

Ва ўсялякім выпадку актыўна цікавіцца палітычнымі навінамі стаў з таго часу, як пачалася падрыхтоўка да выбараў. Дзень выбараў назначылі нечакана рана. І з таго моманту, як была дата прызначана – пачалася актыўная інфармацыйная кампанія, якая паглынала ўсё больш і больш людзей і сярод якіх апынуўся я. Не, канешне я не пачаў глядзець на свет з іншага боку. Незадаволенасць уладай, змененыя дзяржаўныя сімвалы, мова – усё гэта прысутнічала( бо бацькі, сваякі не галасавалі за Лукашэнка), але не мела акрэсленай формы і не грунтавалася на ідэі.

І вось з кожным днём я чытаў усё больш і больш інфармацыі. Ішлі падзеі за падзеямі. Набліжаліся выбары і сэрца кожны дзень жыло ў чаканні перамен. Прашлі выбары, зняслі намёты, разагналі дэманстрацыю… Краіна зноў вярнулася да «стабільнасці»… Сям там было чуваць пра нейкія акцыі, флэш-мобы, але было зразумела, што хутка ўжо нічога не змяніць.

І ў гэты час прыйшло разуменне таго, што каб нешта змяніць у краіне – трэба ня толькі не баяцца казаць праўду і выказваць сваю думку – трэба дзейнічаць. Ладзіць акцыі, кідаць улёткі, ляпіць налёпкі. Гэта можа не рабіць уражання на ўладу, але паказвае нязгодным, што нас шмат. Дае надзею, уздымае дух змагацца і не спыняцца ні перад якімі цяжкасцямі! Гэта мною кіравала, калі я ўпершыню вырашыў зрабіць акцыю. Зрабіў бел-чырвона-белы сцяг і разам з сябрам павесілі яго на масту. Як тады калацілася сэрца – запомнілася на ўсё жыццё. Пасля гэтага ў мяне з'явіліся кантакты з рухамі, арганізацыямі, аднадумцамі і пачалася плённая дзейнасць ў гэтай плыні.