
Сёньня ўвечары адбудзецца другі паўфінал Чэмпіянату Еўропы па футболе, які пра ходзіць ў Аўстрыі ды Швейцарыі. У матчы гуляюць нацыянальныя каманды Расіі і Іспаніі.
Прыхільнікі камандаў па-рознаму рыхтуюцца да гэтага матчу. Расійскі Футбольны Саюз адправіў у Швейцарыю чатыры самалёты з футбольнымі фанатамі. Іспанцы вырашылі па-іншаму падтрымаць сваю каманду.

Гэта лялька-вуду ў выглядзе футбаліста зборнай Расіі. У дадатак да самой лялькі - ніткі і набор іголак. "Укалі мяне, каб мы былі чэмпіёнамі!" - напісана на ўпакоўцы. Кошт такой цацкі - 10 еўра. Што ж, сённяшні вечар пакажа, ці дапаможа іспанцам лялька.