DataLife Engine > Замежжа > Паўфінал з лялькай-вуду!

Паўфінал з лялькай-вуду!


26.06.2008 - 15.33. Разместил: paval
Паўфінал з лялькай-вуду!Сёньня ўвечары адбудзецца другі паўфінал Чэмпіянату Еўропы па футболе, які пра ходзіць ў Аўстрыі ды Швейцарыі. У матчы гуляюць нацыянальныя каманды Расіі і Іспаніі.
Прыхільнікі камандаў па-рознаму рыхтуюцца да гэтага матчу. Расійскі Футбольны Саюз адправіў у Швейцарыю чатыры самалёты з футбольнымі фанатамі. Іспанцы вырашылі па-іншаму падтрымаць сваю каманду.

Паўфінал з лялькай-вуду!


Гэта лялька-вуду ў выглядзе футбаліста зборнай Расіі. У дадатак да самой лялькі - ніткі і набор іголак. "Укалі мяне, каб мы былі чэмпіёнамі!" - напісана на ўпакоўцы. Кошт такой цацкі - 10 еўра. Што ж, сённяшні вечар пакажа, ці дапаможа іспанцам лялька.