DataLife Engine > Беларусь > Пілігрымка ў Будслаў

Пілігрымка ў Будслаў


26.06.2008 - 13.02. Разместил: j-by
Пілігрымка ў БудслаўНа ўшанаванне абраза Маці Божай Будслаўскай у мястэчка Будслаў, што на рэчцы Сэрвач, у Мядзельскім раёне, штогод 1 ліпеня збіраюцца дзясяткі тысячаў паломнікаў з усяе Беларусі.

Будслаўская святыня - месца асаблівай пашаны Маці Божай, бо ў сэрцы касцёла, у яго галоўным алтары - цудоўны абраз Маці Божай Будслаўскай .

Наўрад ці хто сёння скажа дакладна, калі ў надзеі на Божую ласку, прыйшлі сюды першыя пілігрымы. Гісторыя сведчыць, што цудоўнае аб'яўленне Маці Божай айцам-бернардынам адбылося на гэтым месцы яшчэ ў 1588 г. Хіба з таго часу і распачаліся першыя пілігрымкі. Мясцовыя старажылы апавядаюць, што «і за царом, і за Польшчаю, і за саветамі» 1 і 2 ліпеня ішлі да Маці Божай пілігрымы з усіх куткоў Беларусі і з-за яе межаў (з Варшавы і з Вільні)… Нарэшце, у 1992 г. упершыню за столькі часу пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай была афіцыйна дазволена. І цяпер кожны год адкрыта, не хаваючыся, прыходзяць дзесяткі тысяч вернікаў нашай Беларусі ў Будслаў да сваёй Маці.

У Будслаў пешшу пойдуць з Мінску 27 чэрвеня, а 8.00 ад Катэдры.

Аўтобусная пілігрымка выправіцца 1 ліпеня а 17‑й (кошт 20.000).

Каб узяць удзел у пілігрымках, трэба папярэдне запісацца праз тэлефон (017) 203‑65‑41, 226‑62‑44.

Расклад урачыстасці

1 ліпеня

14.00—17.00 — сустрэча і прывітаньне пілігрымаў.
18.00 — Імша для пілігрымаў.
20.00 — Імша.
21.30 — Акафіст перад абразом Маці Божай. Спеў — хор Грэка‑каталіцкай царквы.

Праграма пакліканняў

23.00 — марыйныя Нешпары (ксяндзы салезіяне)
24.00 — працэсія са сьвечкамі, сьв.Імша (сьпеў — хор «Залатая Горка» і парафіі Яна Хрысьціцеля ў Серабранцы).

2 ліпеня

2.00 — праграма для моладзі (намётавы гарадок. Старажытныя танцы — моладь з катэдры і гурт «Небасхіл»).
2.00 — Імша паводле грэка‑каталіцкага абраду.
4.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (у базыліцы).
5.30 — гадзінкі да Маці Божай (па‑польску; спеў — пілігрымы).

6.00 — Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруюць айцы бэрнардыны. Спеў — хор «Голас душы»).
7.30 — святы Ружанец.
8.30 — Імша (па‑польску; спеў — хор Polonez).
10.00 — камэнтар.

10.30 — Імша (спеў — хор Gloria).
Выстаўленьне Найсвяцейшага Сакрамэнту, працэсія.
Te Deum laudamus.
13.00 — Імша (па‑польску).