DataLife Engine > Мінск > Затрыманы Яўген Афнагель
Затрыманы Яўген Афнагель27.06.2008 - 20.16. Разместил: PALITik |
Паўгадзіны таму ў цэнтры горада быў затрыманы актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўген Афнагель. Напомнім, што раней ён быў завочна асуджаны судом Першамайскага раёну да 7 сутак арышту.Павал Кур’яновіч знаходзіцца зараз ля Цэнтральнага РУЎСа: "Гэта можна назваць трыма словамі – палітыка сучаснай Беларусі. Гэта яскравы прыклад, як дзяржаўны апарат абараняе сябе сам з дапамогай моцы. Яўген нічога не зрабіў. Ён быў са сцягам Еўразвязу 1 траўня ля Наыянальнай бібліятэкі. З сінім сцягам з жоўтымі зоркамі – менавіта так назвалі яго ўлады, яны не могуць яго нармальна назваць: сцяг Еўразвязу. Калі мы прыехалі ў РУЎСа, пыталіся – ці ёсць Яўген Афнагель? – Не, няма. І толькі з хвіліны на хвіліну сказалі, што ён тут. Мы набылі ежы ў краме побач, каб перадаць яму, але перадаць нам забараняюць." |