Сёння зранку актывістамі грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" на даху дома, які знаходзіцца на перакрыжаванні вуліцаў Маякоўскага і Дзянісаўскай, былі вывешаныя нацыянальныя і еўрапейскія сцягі.
Месца было абранае не выпадкова, бо побач знаходзіцца вайсковая частка, а ў бліжэйшых дамах шмат міліцыянтаў і вайскоўцаў маюць кватэры.
Гэтай акцыяй моладзевыя актывісты маюць намер паказаць, што чарговай хваляй рэпрэсіяў, якія пачаліся з нагоды выбарчай кампаніі, людзей нельга запужаць. Моладзь будзе працягваць змагацца за справядлівасць і незалежнасць.



