DataLife Engine > Мінск > Нацыянальныя і еўрапейскія сцягі над вайсковай часткай

Нацыянальныя і еўрапейскія сцягі над вайсковай часткай


10.07.2008 - 14.43. Разместил: Jane
Сёння зранку актывістамі грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" на даху дома, які знаходзіцца на перакрыжаванні вуліцаў Маякоўскага і Дзянісаўскай, былі вывешаныя нацыянальныя і еўрапейскія сцягі.

Месца было абранае не выпадкова, бо побач знаходзіцца вайсковая частка, а ў бліжэйшых дамах шмат міліцыянтаў і вайскоўцаў маюць кватэры.

Гэтай акцыяй моладзевыя актывісты маюць намер паказаць, што чарговай хваляй рэпрэсіяў, якія пачаліся з нагоды выбарчай кампаніі, людзей нельга запужаць. Моладзь будзе працягваць змагацца за справядлівасць і незалежнасць.