DataLife Engine > Беларусь > Махавік рэпрэсій круціцца на поўную
Махавік рэпрэсій круціцца на поўную11.07.2008 - 14.02. Разместил: PALITik |
Пасля выбуху ў ноч з 3 на 4 ліпеня затрыманы ужо адзінаццаць актывістаў, сярод якіх і актывіст кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Павал Курьяновіч. І нават пасля заканчэння законнага тэрміну затрымання паводле адміністрацыйнага кодэкса ў 72 гадзіны, яны ўсё застаюцца арыштаванымі.Следчыя працягнулі час затрымання да 10 сутак, ужо паводле крымінальнага кодэкса і па сканчэнні гэтага тэрміна іх павінны выпусціць наволю ці выставіць абвінавачванне. Палітолаг Валерый Карбалевіч падкрэсліў: Яшчэ ў панядзелак Лукашэнка ўчыніў разнос усім сілавікам, сказаў, што прайшло столькі часу, а вы нікога не знайшлі, і вось зараз яны выпраўляюць сваю памылку і пачалі хапаць усіх, хто трапляе пад руку. Сілавікі выконваюць каманду, імітуюць, што яны вельмі добра працуюць, як гэта ў нас звычайна адбывалася ў Беларусі яшчэ за савецкімі часамі. Таму і адбылося так, што цяпер ужо ёсьць пра што дакласьці начальству. |