Сёння ранкам, а 9 гадзіне ў Берасці актывісты кампаніі зладзілі акцыю прысвечаную Дню Салідарнасці. У цэнтры горада на праспекце Машэрава была замацаваная расцяжка з надпісамі “16 - дзень салідарнасці" і "Мы вас помнім”. Таксама на ёйзмясцілі партрэты Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Змітра Завадскага і Юрыя Захарнкі. У гвалтоўным знікненні гэтых людзей падазраюцца беларускія ўлады.
Акцыя ў Берасці прайшла без затрыманняў.
Дарэчы. нагадваем кантактны тэлефон берасцейскіх актывістаў кампаніі: (+37529)8006603