Расцяжкі з лічбай "16" і заклікам "Памятай!" з'явіліся ў Дзень Салідарнасці ў розных раёнах Мінска. Актывісты кампаніі замацавалі іх на мастах, будынках, агароджах. Многія з іх былі бачныя на працягу некалькіх гадзінаў і прыцягнулі ўвагу жыхароў гораду. Расцяжкі былі вывешаныя ў мікрараёнах "Захад", "Сухарава" і "Паўднёвы Захад".