DataLife Engine 7.5 > Берасце, Мінск, Горадня, Віцебск > БЕЛАРУСКІЯ ГАРАДЫ - ПАД НАЦЫЯНАЛЬНЫМІ СЦЯГАМІ

БЕЛАРУСКІЯ ГАРАДЫ - ПАД НАЦЫЯНАЛЬНЫМІ СЦЯГАМІ


2008-07-27 22-42. Разместил: j-by
Беларускія патрыёты годна адзначылі 18 гадавіну аднаўлення незалежнасці нашай краіны. Вывешванне нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў прайшло ня толькі ў Мінску, але і ў абласных цэнтрах, дзе ёсць нашыя аддзяленні, - у Берасці, Віцебску і Горадні.

У беларускай сталіцы сёння адбылася адна з самых масавых акцый такога кшталту. 18 нацыянальных штандараў было вывешана ў розных частках гораду. Маладыя людзі замацоўвалі сцягі на слупах, чыгуначных мастах, бігбордах, жылых будынках. Амаль заўсёды гэта адбывалася на вачах мінакоў ці кіроўцаў аўтамабіляў, якія выказвалі сваю падтрымку актывістам кампаніі. Бел-чырвона-белыя сцягі убачылі жыхары мікрараёнаў Курасоўшчына, Малінаўка, Серабранка, Паўднёвы Захад, Зялёны Луг. Нацыянальныя колеры таксама упрыгожылі амаль усе выезды з гораду.

Вернуться назад