Сёння, 29 ліпеня ў Берасці актывісты маладзежных арганізацый зладзілі чарговую акцыю. Каля 14.00 на вежы пры ўездзе ў горад быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. Нацыянальныя сцягі з'яўляюцца ў горадзе над Бугам ужо на працягу трох дзён: 26, 27 й 29 ліпеня. Хваля дзёрзкіх акцыяў моладзі прысвечаная святкаваньню Дня аднаўлення Незалежнасці.