DataLife Engine > Беларусь > Пятая калона

Пятая калона


05.08.2008 - 21.12. Разместил: PALITik
3 жніўня адбыўся з'езд БСДП(Грамада), на якім гвалтоўна і нечакана змянілі лідэра партыі. Казулін стаў шэраговым партыйцам. Між тым усе памятаюць словы прэзідэнта: Апазіцыя сама просіць, каб не выпускалі Казуліна.

І сапраўды, каму ж яшчэ магло быць патрэбна перад парламенцкімі выбарамі мяняць лідэра партыі? Ці не той пятай калоне сярод радоў апазіцыі, якая згодна супрацоўнічаць з уладаю? Да кіраўніцтва партыі прыйшоў Ляўковіч з камандай. Ці не можа атрымацца так, што вось гэтая “апазіцыя” патрапіць у парламент і будзе сядзець як мыш пад венікам. Такім чынам, выканаюцца патрабаванні Еўропы: апазіцыя будзе ў парламенце, але рабіць нічога не будзе. Для Прэзідэнта гэта шанец, калі і воўкі сытыя,і ягняты цэлыя. Ён легітымізуецца ў Еўропе, нічога не змяніўшы ў краіне.

Дык навошта ўдзельнічаць у выбарах, дзе ўжо зараней вядома, якія здраднікі патрапяць ў дэпутаты? Пайшоўшы на крок змены лідэра – яны выдалі сябе, выдалі, хто з’яўляецца пятай калонай, хто патрапіць у парламент і будзе марыянеткай. Калі будзе абрана такая апазіцыя, то навошта такія выбары… БАЙКОТ!