
Чарговая акцыя, скіраваная на байкот "выбараў" у Палату прадстаўнікоў, прайшла ў Віцебску. Актывісты кампаніі правялі яе ў розных месцах у цэнтры гораду. Яны зрабілі вялікія надпісы "Байкот" на найбольш людных плошчах Віцебску. Гэта адбывалася ўдзень, таму надпісы яшчэ доўга маглі бачыць жыхары гораду.
Таксама ў Віцебску працягваюць масава з'яўляцца налепкі "Байкот".