Чатыры дні запар каля расійскага консульства ў Кракаве ладзіцца дэманстрацыя пратэсту супраць уварвання войск Расіі на тэрыторыю Грузіі. 12 жніўня ў акцыі ўдзельнічалі каля 70 чалавек. Гучалі лозунгі: "Пуцін - забойца!", "Расія, прэч з ААН!", "Грузія - да НАТА!". Людзі ўтварылі кола, унутры якога на асфальце проста пад дзвярыма консульства фарбай напісалі "Пуцін - Гітлер!". Потым калона рушыла да галоўнай плошчы Кракава, дзе ў той час знаходзілася некалькі тысячаў турыстаў. Людзі навокал пляскалі ў далоні і далучаліся да пратэстуючых. На галоўнай плошчы быў праведзены мітынг.
У акцыі прынялі ўдзел беларускія студэнты, якія вучацца ў Кракаве. |