Заклікі да байкоту надыходзячых "выбараў" у Палату прадстаўнікоў усё мацней гучаць у розных гарадах краіны. На працягу апошняга тыдня іх пачулі і жыхары буйнейшых населеных пунктаў Віцебскай вобласці. Налепкі "Байкот" былі распаўсюджаны ў Віцебску, Полацку, Наваполацку і Лепелі. Яны з'явіліся на цэнтральных вуліцах гарадоў, на рынках і вакзалах, а таксама на дзяржаўных агітацыйных плакатах. |