16 жніўня, у Берасці на плошчы Леніна каля ўваходу ў касцёл актывісты кампаніі правялі акцыю з нагоды Дня Салідарнасьці. Ля брамы былі запаленыя свечкі ў шкляначках колеру нацыянальнага сцягу, а таксама вывешаныя партрэты зніклых палітыкаў і грамадскіх дзеячоў: Змітра Завадзкага, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара. Побач з партрэтамі быў вывешаны нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.
Людзям, якія знаходзіліся на плошчы, распавялі пра гісторыю Дня Салідарнасьці і пра палітвязняў.
