16 жніўня акцыя прайшла і ў Горадні. Маладзёжныя актывісты нагадалі жыхарам горада пра Дзень Салідарнасці. Яны вывесілі транспарант з лічбай "16" і заклікам "Памятай!" у цэнтры горада, дзе заўсёды бывае вельмі шмат людзей. Акцыя прайшла без затрыманняў.
Таксама ў розных раёнах горада з'явіліся плакаты з лічбай 16.
