Традыцыйна штомесяц у Дзень Беларускай Салідарнасці ў сталіцы не толькі ладзяцца вулічныя акцыі, але і вывешваюцца транспаранты і нацыянальныя сцягі. Не стаў выключэннем і 16 жніўня. Сёння нацыянальныя сцягі з'явіліся ў цэнтры горада, у Кастрычніцкім і Маскоўскім раёнах, а таксама над уездам у горад з берасцейскай шашы. Іх замацоўвалі на рэкламных бігбордах і мастах.
Транспаранты "16. Мы помнім" былі вывешаныя на шматпавярховых будынках мікрараёнаў "Захад" і "Курасоўшчына", а таксама на мосце на вуліцы Няміга.
