Некалькі акцыяў, прысвечаных Дню Салідарнасці, прайшлі 16 жніўня ў Мінску. Маладыя людзі выйшлі на вуліцы горада з партрэтамі палітвязняў і зніклых палітыкаў і грамадскіх дзеячоў.
Акцыі прайшлі на Нямізе, каля Беларускага Дзяржаўнага Музычнага Тэатру, у раёне станцыі метро "Пушкінская".


Акрамя гэтага, актывісты кампаніі вывесілі некалькі сцягоў і транспарантаў у розных частках горада. Таксама акцыі, прысвечаныя Дню Салідарнасці, прайшлі ў абласных цэнтрах - Берасці, Віцебску і Горадні.