Супрацоўнікі міліцыі затрымалі пяцёх удзельнікаў акцыі салідарнасці з палітвязнямі, якая праходзіла на Нямізе, у цэнтры Мінска. Гэта адбылося ў 20.10. Маладыя людзі сталі ўздоўж праезжай часткі з партрэтамі Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча. Міліцыя з'явілася праз некалькі хвілінаў пасля пачатку акцыі.
Сярод затрыманых Максім Вінярскі, Паліна Дзякава, Сяргей Кулініч. Прозвішчы астатніх зараз высвятляюцца. Усе затрыманыя знаходзяцца ў РУУС Маскоўскага раёну. Апошняе, што паведаміў Максім Вінярскі па тэлефоне, - гэта тое, што міліцыянты пачалі складаць пратаколы па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Зараз сувязі з затрыманымі няма. |