Максім Вінярскі, Паліна Дзякава, Сяргей Кулініч, Маргарыта Кароль і Зміцер Чарняк, затрыманыя на акцыі салідарнасці з палітвязнямі, вызваленыя з РУУС Маскоўскага раёну. Гэта адбылося ў 22.30. Ніякіх абвінавачванняў ім не прад'явілі. Супрацоўнікі міліцыі абмежавалісь тым, што забралі ў маладых людзей партрэты палітвязняў Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма. |