Літва збіраецца прапанаваць Еўрасаюзу падумаць пра магчымасці змякчэння палітыкі ізаляцыі Беларусі. Пра гэта заявіў старшыня сейма Літвы Чэславас Юршэнас. Ён назваў вызваленне палітвязняў "важкім сігналам з боку Беларусі".
Ужо заўтра падчас сустрэчы кіраўнікоў парламентаў васьмі краінаў Скандынавіі і Балтыі ў Латвіі Чэславас Юршэнас мае намер узняць беларускае пытанне.
Старшыня сейма Літвы заявіў, што Беларусь змяніла сваю пазіцыю адносна Захаду, і Літве ды іншым краінам ЕС надышоў час рэагаваць "на гэтыя сігналы Беларусі", - паведамляе "Інтэрфакс".
Нагадаем, што вызваленне палітвязняў з'яўляецца адным з патрабаванняў Еўрасаюза. Лёс 10 асуджаных за мітынг прадпрымальнікаў застаецца яшчэ невядомым. Прагваюцца затрыманні моладзевых актывістаў. Таму пазіцыя старшыні літоўскага сейма здаецца незразумелай. |