Новыя налепкі з заклікам байкатаваць "парламенцкія выбары" з'явіліся на вуліцах беларускай сталіцы. Актывісты кампаніі расклейваюць іх на цэнтральных вуліцах Мінска і ў спальных раёнах. Акрамя лозунгу "Байкот!" на многіх з іх утрымліваецца заклік выходзіць на Плошчу 28 верасня ў 20.00.
Нагадаем, некалькі дзён таму маладзёжныя лідэры заклікалі выходхзіць на Кастрычніцкую плошчу ў дзень выбараў, каб патрабаваць сапраўды свабодных дэмакратычных выбараў.