Еўрасаюз, магчыма, абмяркуе змякчэнне санкцый супраць Беларусі 06.09.2008 - 01.21 |
|
Змякчэнне санкцый супраць Беларусі могуць абмеркаваць на нефармальнай сустрэчы міністры замежных спраў краін ЕС 5-6 верасня ў французскім горадзе Авіньён. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы паведамілі бельгійскія СМІ.
Нібыта, пытанне будзе ўзнятае з-за вызвалення ў жніўні трох палітвязняў і набліжэння парламенцкіх выбараў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, еўрапейскія дыпламаты адзначаюць жаданне Беларусі наладзіць адносіны з Захадам для ўмацавання сваёй незалежнасці пасля канфлікту паміж Расіяй і Грузіяй, але нават самыя блізкія суседзі "пакуль глядзяць на Мінск з засцярогай".
"Там яшчэ шмат трэба зрабіць для развіцця дэмакратыі. Хуткай адмены санкцый не чакаецца", - заявіў літоўскі дыпламат.
БелаПАН
|
|
|
|
|
Вы ўвайшлі на сайт як незарэгістраваны
карыстальнік. Рэкамендуем прайсці рэгістрацыю.
|
|
|