7 верасьня, у польскай сталіцы, прыкладна каля трыццаці беларусаў прынялі ўдзел у святкаванні Дня беларускай вайсковай славы, перамогі над маскоўскімі войскамі 1514 года. Неабыякавыя беларусы прайшліся мірным шэсцям ад помніка Шарля Дэголя да будынку, дзе ўсталяваная мэмарыяльная шыльда ў гонар генерала Станіслава Булак-Балаховіча
Падчас шэсця прагучалі беларускія песні і маршы. Купалаўскі выраз “Жыве Беларусь” быў галоўным лозунгам усіх святкуючых. Каля шыльды актывісты запалілі свечкі і кожнаму прадставілася магчымасьць пакінуць добрае слова ў дачыненні да гэтага свята, узгадаць нацыянальных герояў.
У канцы мерапрыемства усе прысутныя праспявалі беларускі нацыянальны гімн "Магутны Божа".
Акцыю правяла арганізацыя "Беларуская нацыянальная памяць".
Chłopak z pod Wilna |