карта сайта :: дадаць у выбранае

навіны :: фотаархіў :: download :: матэрыялы ў смі :: зваротная сувязь

Сёння - гадавіна перамогі пад Воршай
08.09.2008 - 07.00
На зыходзе 1512 года Маскоўская дзяржава распачала новую вайну за Беларусь і Ўкраіну, што ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага і пад уладаю Маскоўшчыны ніколі не знаходзіліся.

Фарпостам Княства на ўсходзе быў старажытны беларускі горад Смаленск. У ліпені 1514-га яго ўзяло ў аблогу велізарнае 80-тысячнае войска маскоўцаў, папоўненае наёмнікамі з заходнеeўрапейскіх краінаў. Па гарадскіх умацаваннях амаль бесперапынна білі трыста гарматаў. Ваявода Юры Салагуб капітуляваў.

Натхнёны поспехам маскоўскі князь Васіль ІІІ кінуў свае войскі ўглыб Беларусі. Услед за Смаленскам здаліся ворагу Крычаў, Мсціслаў і Дуброўна. Крамлёўскі валадар быў настолькі ўпэўнены ў сваёй перамозе, што пад час адной з застоліц загадаў сваім ваяводам «войскі літоўскія і польскія з каралём да Масквы як быдла пугамі гнаць». Над дзяржаваю сапраўды навісла смяротная небяспека.

Вялікі князь Жыгімонт Стары здолеў сабраць пад свае сцягі ў Менску толькі трохі болей за 30 тысяч ваяроў. Тут былі 16 тысяч коннікаў паспалітага рушання Вялікага Княства пад камандаваннем славутага гетмана Канстанціна Астрожскага, 14 тысяч польскіх конных жаўнераў, тры тысячы найманай пяхоты і 2500 шляхцічаў-добраахвотнікаў з Польшчы. Жыгімонт з чатырохтысячным войскам застаўся ў Барысаве, а асноўныя сілы на чале з Астрожскім рушылі насустрач варожай ардзе. Пры канцы жніўня адбыліся першыя сутычкі з ворагам на рэках Бярэзіне, Бабры і Друці.

Пасля некалькіх паразаў расійскае войска спынілася паміж Воршай і Дуброўнай на рэчцы Крапіўне. Тут і адбылася вырашальная бітва. Частка конніцы Астрожскага ўброд і наўплаў пераправілася цераз Дняпро. Астатнія коннікі, пяхота і артылерыя пераадолелі раку трохі вышэй, па таемна наведзеным наплыўным мосце. Палкі Канстанціна Астрожскага пачалі шыхтавацца насупроць стану маскоўцаў уначы з 7 на 8 верасня. У цэнтры гетман паставіў 16 тысячаў ліцьвінскай конніцы, па баках - палякаў. Наперадзе былі сабраныя сама трапныя стралкі.

На досвітку пад гукі трубаў і бубнаў маскоўскія ваяводы Чаляднін і Булгакаў-Голіца павялі палкі ў першую атаку. Астрожскі звярнуўся да сваіх ваяроў з кароткай гарачаю прамовай: «Мужныя рыцары! Няхай доблесць і мужнасць вашы будуць вартыя слаўных бацькоў!..»

Няўдача першай атакі не надта збянтэжыла Чалядніна і Голіцу: у іх была амаль трохразовая перавага - 80 тысяч супроць 30. Такая самаўпэўненасць саслужыла ваяводам дрэнную службу. Яны кепска ўзаемадзейнічалі і нават не лічылі патрэбным дапамагаць адзін аднаму. Калі ваяры Астрожскага ўдарылі па палках Булгакава-Голіцы, Чаляднін ад бою ўхіліўся, а калі ўдар абрынуўся на ягоных ваяроў, Голіца адплаціў тым сама.

Спроба абысці нашае войска і наляцець з тылу не ўдалася, і пасля паўдня маскоўскія ваяводы кінулі на праціўніка галоўныя сілы. Сеча дасягнула найвышэйшага напалу. Гетман быў сярод сваіх жаўнераў. Ягоная ўзнятая над галавою булава дадавала мужнасці слабейшым.

І раптам здарылася нечаканае: конніца Астрожскага завагалася, спыніла націск, а потым і наагул пакацілася назад. Расцягнутыя баявыя парадкі маскоўцаў з пераможнымі крыкамі перайшлі ў наступ. Колькі хвілінаў коннікі і сапраўды ўцякалі, а тады знячэўку крута павярнулі ўбок. Расейская дваранская конніца апынулася перад пакінутымі ў засадзе гарматамі.

Смяротны град артылерыі спыніў атаку. Чужынцы, збіваючыся ў бязладныя натоўпы, замітусіліся і паказалі нядаўнім «уцекачам» спіны. Конніца Астрожскага рассекла заваёўнікаў на часткі і рассеяла іх па шырокім прырэчным полі. Ворагаў гналі і секлі яшчэ пяць вёрстаў. Вада ў Крапіўне пачырванела ад крыві і, паводле падання, выйшла з берагоў, бо целы мноства забітых загацілі раку. Шмат хто знайшоў сваю смерць у Дняпры, у навакольных лясах і балотах.

Летапісы і кронікі паведамляюць, што маскоўская раць страціла забітымі блізу 40 тысячаў. Чаляднін, Булгакаў-Голіца і яшчэ восем ваяводаў трапілі ў палон. Разам з імі ў руках у пераможцаў апынуліся дзве тысячы «дзяцей баярскіх» і тры тысячы шэраговых воінаў. Прыгаломшаны весткаю пра поўны разгром свайго войска Васіль ІІІ абвясціў, што ўсе палонныя для яго - мёртвыя, і кінуў іх на вырак лёсу. Булгакаў-Голіца вярнуўся ў Масковію толькі ў 1552 годзе.

Аршанская бітва стала адной з найбуйнейшых у Еўропе ХVІ стагоддзя. Бліскучая перамога нашай зброі аддала ініцыятыву вайны ў рукі Вялікага Княства. Усе захопленыя маскоўцамі гарады, апроч Смаленска, былі вызваленыя. Крымскія татары, уражаныя перамогаю пад Воршай, на два гады спынілі набегі на Княства і павярнулі сваіх коней у бок Маскоўшчыны.

У снежні 1514 года вялікі гетман Канстанцін Астрожскі трыумфальна ўступіў у сталіцу дзяржавы Вільню. У гонар перамогі на ягоныя сродкі там былі збудаваныя праваслаўныя храмы Святой Тройцы і Святога Мікалая, якія захаваліся дагэтуль.

Адзначаць 8 верасня як Дзень беларускай вайсковай славы пачалі толькі ў канцы 80-х гадоў. А у 1992 годзе ў гадавіну вялікай бітвы на плошчы Незалежнасці ў Мінску беларускія афіцэры ўрачыста прынялі прысягу на вернасць роднай краіне і народу. 8 верасня 1992 года ў Менску былі прыведзеныя да прысягі 12 афіцэраў і 3000 салдат запасу. Тады ўдзельнікі гэтай прысягі падвяргаліся ціску з боку ўладаў, але праз вельмі кароткі час прысягу на вернасць Беларусі прынялі ўсе вайсковыя часткі.

У матэрыяле выкарыстаны тэкст Уладзімера Арлова
 (галасоў: 3)
Вы ўвайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Рэкамендуем прайсці рэгістрацыю.

праглядаў: 474

аўтар: j-by надрукаваць каментары (0)

Даданне каментара

Уключыце гэты малюначак для адлюстравання кода бяспекі




Апошнія навіны

  • Куды знікаюць вядомыя апазіцыйныя п...
  • Портреты Борозенко у стен Володарки...
  • Акцыі салідарнасці з Аляксандрам Ба...
  • Сёння ў рыма-каталікоў пачынаецца А...
  • Акции солидарности с Александром Бо...
  • Акции солидарности возле стен СИЗО ...
  • Паліна Дз`якава: `Кожны дзень мы пр...
  • Евгений Афнагель: `В этих условиях ...
  • Чем грозит введение двух государств...
  • Суд над политзаключенным Александро...
  • Папулярные навіны

  • Акции солидарности возле стен ...
  • Письма с "зоны"
  • Акции солидарности с Александр ...
  • Акцыі салідарнасці з Баразенка ...
  • Политзаключенный Александр Бор ...
  • ЗАТРЫМАНЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ АКЦЫІ СА ...
  • СВОБОДУ ПОЛИТЗАКЛЮЧЁННЫМ! СВОБ ...
  • Избиты лидеры и активисты оппо ...
  • АКЦИИ СОЛИДАРНОСТИ ВОЗЛЕ СТЕН ...
  • Молодёжь сорвала планы "эскад ...


  • галоўная старонка :: рэгістрацыя :: дадаць навіну :: новае на сайце :: статыстыка

    Rating All.BY


    уваход

    Логін
    Пароль
     

    каляндар

     
    «    Верасень 2008    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
     

    дзейнасць

    Астравец

    Ашмяны

    Бабруйск

    Берасце

    Віцебск

    Ворша

    Горадня

    Глыбокае

    Дзяржынск

    Докшыцы

    Лепель

    Кобрын

    Лагойск

    Ліда

    Магілёў

    Маладзечна

    Мінск

    Мядзель

    Навагрудак

    Паставы

    Полацк

    Смаргонь

    фотахроніка

    апытанне


    у выбарах нельга ўдзельнічаць
    у выбарах трэба ўдзельнічаць


    рэклама