З чацвярга ў Менску пачынаецца продаж білетаў на матч БАТЭ - Ювентус. Тым часам набыць іх можна ўжо сёня ў Барысаве. Там продаж пачаўся на некалькі дзён раней. Кошты квіткой пачынаючы ад 5 000 рублёў да 30 000. Матч пройдзе 30 верасня на стадыёне «Дынама». Пачатак а 21:45.
Першы матч барысаўскага клуба адбудзецца 17 верасня ў Іспаніі на стадыёне "Санцьяга Барнабэў", прымае гасцей мадрыдскі Рэал. Пачатак трансляцыі матча ў 21:45.
Тым часам ўжо ідзе продаж білетаў на матч Беларусь - Англія. Кошты квіткой ад 20 000 да 70 000. Матч з удзелам англійскай зборнай пройдзе на стадыёне "Дынама" 15 кастрычніка.