16 верасня 2005 году падчас акцыі на Кастрычніцкай плошчы Мінска над натоўпам людзей была ўзнятая джынсавая кашуля. Гэты момант стаў пачаткам грамадзянскай кампаніі "Джынс". З таго часу 16 чысла кожнага месяца актывісты апазіцыі выходзяць на вуліцы беларускіх гарадоў, каб выказаць салідарнасць з ахвярамі палітычных рэпрэсій у нашай краіне, з сем'ямі зніклых палітыкаў.
Маладыя людзі, якія пачалі кампанію, належылі да розных маладзёжных арганізацый, але большая частка - да руху супраціву "Зубр".
Мы прапаноўваем Вашай увазе відэа з розных акцый "Зубра" - ад стварэння руху ў 2001 годзе, да 16 верасня 2005 году.
Акцыя салідарнасці 16 верасня 2005 году. Пачатак кампаніі "Джынс".
Вывешванне транспарантаў 2004 - 2005 гады.
Акцыя руху "Зубр" у падтрымку актывістаў грузінскай арганізацыі "Кмара", арыштаваных у Мінску.
Акцыя руху "Зубр" з патрабаваннем расследваць знікненні лідэраў апазіцыі.
Вывешванне нацыянальных і еўрапейсіх сцягоў.
Акцыі салідарнасці з палітвязнямі і памяці зніклых лідэраў апазіцыі.
Распаўсюд улётак, кніг, газет.
Акцыя руху "Зубр" у абарону незалежнасці пасля заяваў Пуціна пра неабходнасць далучэння Беларусі да Расіі.
Акцыя руху "Зубр" у Дзень аднаўлення Незалежнасці 27 ліпеня 2003 году.
Акцыя руху "Зубр" у падтрымку журналістаў газеты "Пагоня".
Плакаты і палітычныя графіці.
Чарнобыльскі Шлях 2002.
Так жыць нельга! Акцыя руху "Зубр". Рэпартаж НТВ.
Рэпартаж ТВ-6 пра акцыі "Зубра". Жнівень 2001 году.
"Канчатковы дыягназ"
Відэаролік руху "Зубр", прысвечаны палітычным знікненням у Беларусі.
Відэаролік руху "Зубр", прысвечаны супраціву ў Усходняй Еўропе.