Каля 50 чалавек, у тым ліку, актывісты кампаніі, прынялі ўдзел у акцыі, што адбылася ў Дзень Салідарнасці ў Мінску. Людзі трымалі ў руках партрэты зніклых палітыкаў і нацыянальны і еўрапейскі сцягі. Акцыя доўжылася не больш за 5 хвілін, пасля яе ўдзельнікаў з плошчы выцеснілі амапаўцы.
Пад канвоем актывісты апазіцыі прайшлі па вуліцах Інтэрнацыянальнай і Янкі Купалы. Каля рэстарана "Журавінка" амапаўцы вырвалі сцягі і пачалі збіваць людзей.
Акцыя скончылася ля дома на вуліцы Старажоўскай, ля дому, дзе жыве сям'я Казуліных. Менавіта туды прывяла міліцыя ўдзельнікаў мерапрыемства.
Нагадаем, 16 верасня 1999 году зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі, а 16 верасня 2005 году падчас акцыі на Кастрычніцкай плошчы была ўзнята джынсавая кашуля. З таго часу пайшла традыцыя 16 чысла кожнага месяца праводзіць Дні салідарнасці.



