Рада кіраўнікоў МЗС краін СНД ўхваліла фармальнае рашэнне аб спыненні сяброўства Грузіі ў Садружнасці.
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў назваў гэтае рашэнне “тэхнічным”, адпаведным заяве Грузіі. Разам з тым ён выказаў пэўнае шкадаванне.
Паводле выканаўчага сакратара СНД Сяргея Лебедзева, на паседжанні прагучала думка, што ўсе краіны СНД зацікаўленыя ў канструктыўных адносінах з Грузіяй, - паведамляе з Бішкека Інтэрфакс. Завяршэнне працэдуры выхаду Грузіі з СНД чакаецца толькі ў жніўні 2009 года, праз год пасля падачы адпаведнай заявы Тбілісі.
Грузія заявіла пра выхад з СНД пасля расійскай вайсковай агрэсіі на яе тэрыторыю на пачатку жніўня гэтага году. |