Відовішчная акцыя з патрабаваннем вызвалення палітвязняў прайшла сёння ў цэнтры Мінска. Традыцыйнае вывешванне транспаранту на мосце над вуліцай Няміга было аздобленае феерверкам.
Мінакам, якія знаходзіліся на прыпынках грамадскага транспарту з абодвух бакоў ад маста было раздадзена каля сотні улётак з інфармацыяй пра палітвязняў і заклікам прыйсці на акцыю салідарнасці з імі, якая адбудзецца
16 лістапада ў 18.00 на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.

