in english :: дадаць у выбранае

навіны :: фотаархіў :: download :: матэрыялы ў смі :: зваротная сувязь


Акцыя салідарнасці з палітвязнямі

Vinsent - новая зорка на беларускім небасхіле шоў-біза
2010-02-04 20-36
Vinsent - новая зорка на беларускім небасхіле шоў-біза


Пра беларускамоўнага рэпера Vinsenta я даведаўся два гады гады таму. Менавіта тады пачуў яго першую песню "Менск-Парыж". А ўжо сення Зьміцер Папко (сапраўднае імя спявака) займае зайздросную нішу сярод беларускіх выканаўцаў.

Беларускі рэп-рух стаў даволі актыўна развівацца напачатку 2006 года. Ужо зараз мы можам назіраць шматлікія hip-hop і рэп-бэнды, а таксама такія маштабныя праекты як "Street Awards" і "Б.Р.А.Т.ИНФО". Vinsent вельмі хутка вырваўся са звычайнай парадыгмы беларускіх рэпераў: яго песні адрознівала беларуская мова і прафесіяналізм. Стала бачна, што ён амбітны малады выканаўца і стаіць на галаву вышэй сваіх калегаў з усёй Беларусі.

Дарэчы, пасля трох першых песень ў яго творчасці было зацішша. Тады я ўжо пачаў думаць, што гэты рэпер стане адным са шматлікіх, хто прыходзіць і сыходзіць, пры гэтым, застаўшыся незаўважаным. Але я памыліўся. Ужо ў 2009 годзе Vinsent выпусціў свой першы альбом пад назвай "Пачатак" і гэта стала сапраўдным прарывам ў музычнай культуры краіны. Альбом атрымаў шматлікія рэцэнзіі і водгукі крытыкаў, песні з новай кружэлькі пайшлі на "ура".

Потым была прэзентацыя альбома ў клубе "Гудвін", сумесны з вядомым расійскім рэперам Krec канцэрт, выступы на тэлебачанні, радыё, артыкулы ў газетах… Vinsent зняў два кліпа, ўдзельнічаў ў шматлікіх конкурсах і нарэшце стаў не проста рэперам, а вядомым выканаўцам.

Спявак патрапіў у многія топы беларускіх выканаўцаў ніяк не звязаных з рэпам. Галоўнай якаснай зменай Vinsent'a можна назваць уваход у дзесятку лепшых музычных альбомаў беларускіх выканаўцаў за 2009 года па версіі папулярнага музычнага сайта "experty.by". І ў рэшце-рэшт пачаў выступаць у розных гарадах краіны. Цікава, што з'явіўся рэальны попыт на беларускамоўны рэп-прадукт, не забруджаны палітычнымі лозунгамі і агітацыяй.

Vinsent проста робіць сваю працу. Ён не выклікае негатыўных эмоцый пры праслухоўванні песень. Творчасць выканаўца не звязана з надыходзячымі ці мінулымі выбарамі, адначасова не звязана і з палітычным кліматам у краіне. Менавіта па гэтай прычыне, Vinsent ёсць арыгінальным і непаўторным артыстам для Беларусі. Якраз гэты чыннік і ёсць тлумачэннем таго, чаму Vinsent цікавы дзяржаўным і недзяржаўным СМІ, чаму яго запрашаюць на дыскусіі "Ліберальнага клуба" і адначасова здымаюць перадачу пра новы альбом на тэлеканале "Лад".

Наперадзе ў Vinsenta шмат планаў: выступы, запіс новых песень і... праца на тэлебачанні, праўда, з дадаткам "інтэрнэт". Унікальны моладзевы праект КРОК.ТВ мае ўсе шанцы стаць вядомым на ўсю краіну, бо гэта крэатыўная альтэрнатыва сучаснаму тв.

Хочацца пажадаць артысту творчых поспехаў і перамогі ў намінацыі "Прарыў года" па версіі праекта "STREET AWARDS". Спадзяюся, што Vinsent не расчаруе сваіх прыхільнікаў і надалей працягне сваю актыўную творчую дзейнасць.

yanka-spadar.livejournal.com
 (голосов: 6)
Вы ўвайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Рэкамендуем прайсці рэгістрацыю.

праглядаў: 176

аўтар: chertenok надрукаваць каментары (8)

#1 напісаў: фашыст (5 февраля 2010 16:00)
хлыщ какой-то этот винсент...
зарэгістраваны: -- ICQ: -- [цытаваць]
#2 напісаў: Kasya (5 февраля 2010 22:47)
классный чел
зарэгістраваны: 1.12.2009 ICQ: 416025552 [цытаваць]
#3 напісаў: Vsevolod (6 февраля 2010 15:29)
Какой молодец!
зарэгістраваны: -- ICQ: -- [цытаваць]
#4 напісаў: Iraidka (19 февраля 2010 15:37)
А мне он вообще не нравится
зарэгістраваны: -- ICQ: -- [цытаваць]
#5 напісаў: Vadimich (20 февраля 2010 08:09)
Та нормальный пацан
зарэгістраваны: -- ICQ: -- [цытаваць]
#6 напісаў: Gallii (23 февраля 2010 16:20)
В него бабла надо ввалить немеряно чтоб раскрутить
зарэгістраваны: -- ICQ: -- [цытаваць]
#7 напісаў: Gennadiya (24 февраля 2010 10:13)
А че, симпатичный мальчик. На эстраде такие нужны
зарэгістраваны: -- ICQ: -- [цытаваць]
#8 напісаў: Zahariya (27 февраля 2010 09:02)
А сколько ему лет, кто в курсе?
зарэгістраваны: -- ICQ: -- [цытаваць]
Добавление комментария

Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить если не виден код


 

галоўная старонка :: рэгістрацыя :: дадаць навіну :: новае на сайце :: статыстыка


Rating All.BY

уваход

Логін
Пароль
 

каляндар

 
«    Март 2010    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

дзейнасць

Астравец

Ашмяны

Бабруйск

Берасце

Віцебск

Ворша

Горадня

Глыбокае

Дзяржынск

Докшыцы

Лепель

Кобрын

Лагойск

Ліда

Магілёў

Маладзечна

Мінск

Мядзель

Навагрудак

Паставы

Полацк

Смаргонь

апытанне


Освобождение политзаключённых и прекращене репрессий
Легализация национальной символики
Продвижение европейских ценностей и идеи встепления в ЕС
Изменение избирательного законодательства
Распространение информации о критическом состоянии экономики


рэклама