
Некалькі акцый у падтрымку палітзняволеных прайшлі на гэтым тыдні ў горадзе Лагойск Мінскай вобласці. Расцяжка з лозунгам "Свабоду палітвязням!" была вывешаная актывістамі апазіцыі на мосце на выездзе з гораду на шашу Мінск - Полацк. Гэта вельмі ажыўленае месца і таму транспарант на працягу некалькі гадзінаў убачылі сотні кіроўцаў аўтамашын.
Таксама ў цэнтры гораду з'явіліся дзесяткі графіці з лічбай "16" і лозунгам "Свабоду палітвязням!".