Салідарнасць з касцёлам 16.06.2007 - 23.31 |
|
У Мінску каля будынку былога кляштару бэрнардынцаў сабралася каля сотні чалавек.
Адбылася супольная малітва за тое, каб каталіцкім вернікам вярнулі касцёл святога Язэпа, каб быў адменены закон аб рэлігіях і каб вернікі ўсіх канфэсіяў Беларусі мелі роўныя правы.
Супрацоўнікі міліцыі і спэцназаўцы назіралі за акцыяй на адлегласці некалькіх мэтраў. У дварах стаяць аўтазакі, а таксама міліцэйскія машыны. Але сама акцыя прайшла без затрыманняў. |
|
ЗАЩИТИМ ХРАМ! 16.06.2007 - 16.03 |
|
16 июня в Беларуси и во всем мире традиционно отмечается День белорусской солидарности. В Минске верующие разных конфессий придут сегодня, в 20.00, к костелу святого Иосифа на улице Кирилла и Мефодия, чтобы призвать власти не разрушать святыню и вернуть храм католической церкви. |
|
300 белорусов 25.05.2007 - 16.49 |
|
После просмотра некоторых фильмов иногда невольно начинаешь проводить параллели между сюжетом, основными идеями и героями фильма и реальными событиями, людьми и принципами жизни в нашем современном мире.
Посмотрев «300 спартанцев», первая мысль, которая пришла на ум, – это лёгкое недоумение из-за того, что его вообще разрешили показывать в кинотеатрах. Да ещё при резко негативном отношении Ирана, одного из... |
|
Дзень Салідарнасці ў гарадах Беларусі 18.05.2007 - 02.03 |
|
Дзень Салідарнасці адзначылі ў некалькіх гарадах Беларусі.
Магілеў.
16 траўня ў Магілёве адбылася акцыя Салідарнасьці з сем'ямі зьніклых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў, палітычнымі вязьнямі нашае краіны. Каля двух дзесяткаў маладых людзей прайшлі сымбалізаваным шэсьцем па цэнтральных вуліцах горада, трымаючы ў рукох партрэты зьніклых палітыкаў і беларускіх палітвязьняў. |
|
Міжнародная салідарнасць з Беларуссю 18.05.2007 - 01.39 |
|
Традыцыйна, акцыі ў Дзень Салідарнасці прайшлі ў многіх гарадах і краінах за мяжой краіны.
Катавіцы, Польшча.
Традыцыйнае студэнцкае свята Juwenalia праходзіць гэтымі днямі ў польскім горадзе Катaвіцы. У дзень беларускай салідарнасці, 16-га траўня, у рамках свята прайшоў вялікі канцэрт польскіх музычных калектываў. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел і беларускія студэнты – удзельнікі праграмы імя Кастуся Каліноўскага. У выніку канцэрт прайшоў пад беларускімі бел-чырвона-белымі сцягамі. |
|
300 чалавек прыйшлі да кaсцёлу Святога Язэпа ў Дзень Салідарнасці 16.05.2007 - 23.33 |
|
16 красавіка мінская моладзь а 19 гадзіне прыйшла са свечкамі да кляштара бернардынцаў і касцёла святога Язэпа ў Мінску. Маладыя людзі ў другі раз абіраюць гэта месца для правядзення штомесячнай акцыі салідарнасці, таму што сталічныя улады працягваюць знішчэнне каталіцкай святыні, якая да таго ж з`яўляецца унікальным помнікам гісторыі і культуры.
У супольнай малітве за вяртанне касцёлу Святога Язэпа вернікам прынялі ўдзел каля 300 чалавек. |
|
Салідарнасць з касцёлам 17.04.2007 - 04.41 |
|
У Дзень Салідарнасці мінская моладзь а 20 гадзіне сабралася са свечкамі ў раёне Нямігі каля кляштара бернардынцаў і касцёла святога Язэпа, дзе і адбылася акцыя.
Маладыя людзі абралі гэта месца для правядзеньня штомесячнай Акцыі Салідарнасці таму што сталічныя улады збіраюцца распачаць перабудову каталіцкай святыні, якая да таго ж з’яўляецца унікальным помнікам гісторыі і культуры. Вернікі кожны дзень увечары збіраюцца ля будынку касцёла і моляцца за яго вяртанне. |
|
Акцыі ў Дзень салідарнасці 17.04.2007 - 04.19 |
|
Мінск. Расцяжка "Jeans - за свабоду!" была вывешаная на чыгуначным мосце над праспектам Пушкіна. Акрамя яе, у горадзе з'явілася яшчэ некалькі транспарантаў "Свабоду палітвязням!", прайшлі акцыі з патрабаваннем вызваліць палітычных зняволеных.
Орша. Каля двух дзясяткаў чалавек талакой прыбралі смецце вакол мэмарыяльнага каменя, усталяванага на месцы масавых расстрэлаў, усклалі кветкі і вянок з надпісам "Ад дэмакратычных сілаў Аршаншчыны". |
|
Свабоду палітвязням! 17.04.2007 - 04.04 |
|
16 красавіка ў Беларусі і ва ўсім свеце традыцыйна адзначаецца Дзень беларускай салідарнасці. У Менску грамадзкія актывісты сёньня зладзілі акцыі на знак салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых, палітвязьняў і рэпрэсаваных беларускімі ўладамі грамадзянамі за ўдзел у апазыцыйнай дзейнасьці. Цягам дня на менскіх вуліцах і ў рэгіёнах зьяўляюцца расьцяжкі з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў, а таксама партрэты зьніклых і запаленыя сьвечкі каля іх. Уздоўж праезных частак зьявіліся расьцяжкі ”Свабоду палітвязням!” Адна з іх была вывешана каля кінатэатра ”Кастрычнік”. |
|
|