Міжнародная салідарнасць з Беларуссю 18.05.2007 - 01.39 |
|
Традыцыйна, акцыі ў Дзень Салідарнасці прайшлі ў многіх гарадах і краінах за мяжой краіны.
Катавіцы, Польшча.
Традыцыйнае студэнцкае свята Juwenalia праходзіць гэтымі днямі ў польскім горадзе Катaвіцы. У дзень беларускай салідарнасці, 16-га траўня, у рамках свята прайшоў вялікі канцэрт польскіх музычных калектываў. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел і беларускія студэнты – удзельнікі праграмы імя Кастуся Каліноўскага. У выніку канцэрт прайшоў пад беларускімі бел-чырвона-белымі сцягамі. |
|
300 чалавек прыйшлі да кaсцёлу Святога Язэпа ў Дзень Салідарнасці 16.05.2007 - 23.33 |
|
16 красавіка мінская моладзь а 19 гадзіне прыйшла са свечкамі да кляштара бернардынцаў і касцёла святога Язэпа ў Мінску. Маладыя людзі ў другі раз абіраюць гэта месца для правядзення штомесячнай акцыі салідарнасці, таму што сталічныя улады працягваюць знішчэнне каталіцкай святыні, якая да таго ж з`яўляецца унікальным помнікам гісторыі і культуры.
У супольнай малітве за вяртанне касцёлу Святога Язэпа вернікам прынялі ўдзел каля 300 чалавек. |
|
Салідарнасць з касцёлам 17.04.2007 - 04.41 |
|
У Дзень Салідарнасці мінская моладзь а 20 гадзіне сабралася са свечкамі ў раёне Нямігі каля кляштара бернардынцаў і касцёла святога Язэпа, дзе і адбылася акцыя.
Маладыя людзі абралі гэта месца для правядзеньня штомесячнай Акцыі Салідарнасці таму што сталічныя улады збіраюцца распачаць перабудову каталіцкай святыні, якая да таго ж з’яўляецца унікальным помнікам гісторыі і культуры. Вернікі кожны дзень увечары збіраюцца ля будынку касцёла і моляцца за яго вяртанне. |
|
Акцыі ў Дзень салідарнасці 17.04.2007 - 04.19 |
|
Мінск. Расцяжка "Jeans - за свабоду!" была вывешаная на чыгуначным мосце над праспектам Пушкіна. Акрамя яе, у горадзе з'явілася яшчэ некалькі транспарантаў "Свабоду палітвязням!", прайшлі акцыі з патрабаваннем вызваліць палітычных зняволеных.
Орша. Каля двух дзясяткаў чалавек талакой прыбралі смецце вакол мэмарыяльнага каменя, усталяванага на месцы масавых расстрэлаў, усклалі кветкі і вянок з надпісам "Ад дэмакратычных сілаў Аршаншчыны". |
|
Свабоду палітвязням! 17.04.2007 - 04.04 |
|
16 красавіка ў Беларусі і ва ўсім свеце традыцыйна адзначаецца Дзень беларускай салідарнасці. У Менску грамадзкія актывісты сёньня зладзілі акцыі на знак салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых, палітвязьняў і рэпрэсаваных беларускімі ўладамі грамадзянамі за ўдзел у апазыцыйнай дзейнасьці. Цягам дня на менскіх вуліцах і ў рэгіёнах зьяўляюцца расьцяжкі з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў, а таксама партрэты зьніклых і запаленыя сьвечкі каля іх. Уздоўж праезных частак зьявіліся расьцяжкі ”Свабоду палітвязням!” Адна з іх была вывешана каля кінатэатра ”Кастрычнік”. |
|
День Солидарности в Москве 17.04.2007 - 00.34 |
|
16 апреля 2007 года граждане Беларуси и России провели в центре Москвы акцию, посвященную Дню Солидарности с политзаключенными, репрессированными людьми Беларуси. Форматом мероприятия стала своеобразная «минута молчания», участники акции почтили память пропавших политиков и выразили свой протест в отношении продолжающихся актов насилия, направленных на гражданское общество Беларуси в целом.
Один из организаторов акции, Андрей Новиков, дал небольшое интервью, в котором он сказал следующее:.. |
|
Акцыя ў падтрымку палітзняволеных 17.03.2007 - 02.32 |
|
Акцыя ў падтрымку палітзняволеных прайшла на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Яе ўдзельнікі - каля 50 маладых людзей - выстраіліся ў ланцуг уздоўж бардзюру праезджай часткі і запалілі свечкі. Мерапрыемства адбывалася ў гадзіну пік, і таму шмат людзей, якія ішлі па тратуару, а таксама дзесяткі кіроўцаў машын і пасажыраў грамадскага транспарту змаглі яго ўбачыць.
Акцыя працягвалася 15 хвілін, пасля яе ўдзельнікі паставілі запаленыя свечкі на бардзюр. |
|
Дзень беларускай салідарнасці 17.03.2007 - 01.59 |
|
Некалькі транспарантаў было вывешана ў Мінску 16 сакавіка, у Дзень беларускай салідарнасці.
Адзін з іх, з лозунгам "За Свабоду!" і надпісам 25.03 актывісты апазіцыі замацавалі на мосце над кальцавой дарогай. Транспарант быў добра бачны кіроўцам аўтамабіляў, якія праязджалі пад ім.
Яшчэ некалькі акцый, прайшлі сёння ў Мінску. Пра іх будзе паведамлена пазней. |
|
Акцыі Салідарнасці ў Мінску 16.03.2007 - 00.26 |
|
Некалькі акцый салідарнасьці прайшлі 16 сакавіка ў Менску – на праспекце Скарыны (Незалежнасьці), плошчы Перамогі, каля храма сьвятога Язэпа па вуліцы Кірылы і Мяфодзія, на вуліцы Няміга.
Акцыя ў падтрымку палітзьняволеных прайшла на праспекце Скарыны (Незалежнасці), побач з Акадэміяй Навук. Яе ўдзельнікі - каля 50 маладых людзей - выстраіліся ў ланцуг уздоўж бардзюру праезджай часткі і запалілі свечкі. Мерапрыемства адбывалася ў гадзіну пік, і таму шмат людзей, якія ішлі па тратуару, а таксама дзесяткі кіроўцаў машын і пасажыраў грамадскага транспарту змаглі яго ўбачыць. |
|
|