16 верасня 2005 году падчас акцыі на Кастрычніцкай плошчы Мінска над натоўпам людзей была ўзнятая джынсавая кашуля. Гэты момант стаў пачаткам грамадзянскай кампаніі "Джынс". З таго часу 16 чысла кожнага месяца актывісты апазіцыі выходзяць на вуліцы беларускіх гарадоў, каб выказаць салідарнасць з ахвярамі палітычных рэпрэсій у нашай краіне, з сем'ямі зніклых палітыкаў.
Маладыя людзі, якія пачалі кампанію, належылі да розных маладзёжных арганізацый, але большая частка - да руху супраціву "Зубр".
Мы прапаноўваем Вашай увазе відэа з розных акцый "Зубра" - ад стварэння руху ў 2001 годзе, да 16 верасня 2005 году. |