Сёння - гадавіна перамогі пад Воршай 08.09.2008 - 07.00 |
|
 Сёння - гадавіна Аршанскай бітвы. У 1514 годзе войскі Вялікага княства Літоўскага пад Воршай атрымалі перамогу над войскамі Маскоўскай дзяржавы і ўратавалі нашую краіну ад смяротнай небяспекі. З канца 80-ых гадоў мінулага стагоддзя 8 верасня адзначаецца як Дзень Беларускай вайсковай славы. Віншуем усіх беларускіх патрыётаў з гэтым вялікім святам! |
|
Як фальсіфікавалі выбары ў 2003 годзе (Успаміны) 08.09.2008 - 00.44 |
|
Пасля "элегантнай перамогі" 2001 года лукашэнкаўская вертыкаль усвядоміла сваю значнасць і беспакаранасць. Мяркую, што ўжо да гэтага часу ў краіне была створаная надзейная сістэма атрымання патрэбнага выніку на выбарах. Аднак, сістэма была не вельмі надзейная, дзе нідзе яна яшчэ давала збоі. Такі збой адбыўся ў 2003 годзе ў Бабруйску на выбарах у мясцовыя Саветы па выбарчай акрузе № 35, дзе я перамог у першым туры галоўнага тэхнолага "Белшыны". Аднак гэты пост не аб мне, а аб тым як фальсіфікавалі выбары ў 2003 годзе! |
|
Працягваюцца рэпрэсіі супраць моладзі, якая заклікае да байкоту выбараў 08.09.2008 - 00.39 |
|
На 15 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны актывіст "Маладога фронту" Вадзім Ханяўка. Яго затрымалі 6 верасня супрацоўнікі міліцыі. Ханяўка паспеў адправіць сябрам SMS-паведамленне, што яго вязуць ва Ўпраўленне ўнутраных спраў Цэнтральнага раёна Мінску. На працягу 13 гадзінаў пра лёс актывіста нічога не было вядома, бо і міліцыя, і КДБ, і суд адказвалі, што не маюць звестак пра яго месцазнаходжанне. |
|
Павел Лукша на свабодзе 07.09.2008 - 08.24 |
|
Павел Лукша, асуджаны на 10 сутак арышту за распаўсюд улётак з заклікам да байкоту "выбараў", выйшаў на волю з турмы на вуліцы Акрэсціна сёння раніцай. |
|
Актывісты кампаніі падтрымалі грузінскую маладзёжную футбольную зборную  05.09.2008 - 21.23 |
|
Адборачны матч Чэмпіянату Еўропы сярод моладзі паміж камандамі Грузіі і Расіі скончыўся некалькі гадзінаў таму на мінскім стадыёне "Трактар" перамогай апошняй 4:0. Гэта не перашкодзіла актывістам кампаніі падтрымаць грузінскую зборную. Прапануем Вашай увазе фотаздымкі з стадыёну. |
|
|