Беларуская Нацыянальная Памяць у нядзелю, 7 лютага, арганізуе лыжны прабег, прысьвечаны 172-м угодкам народзінаў Кастуся Каліноўскага.
Маршрут будзе пралягаць праз родныя мясьціны нашага нацыянальнага героя. Пачатак у Баброўніках. Ушануем памяць Кастуся Каліноўскага ў яго роднай вёсцы Мастаўляны.
Запрашаем далучыцца ўсіх жадаючых.
Збор удзельнікаў а 11 гадзіне каля сядзібы Радыё "Рацыя" у Беластоку - ul. Ciepła 1 (Białystok)